Тэатралізаванае народнае свята Масленка

Печать PDF

   Вось і дачакаліся мы вясны. Наша выхаваўчая гадзіна як раз саўпадае з нашым мерапрыемствам. Восьмы тыдзень перад Пасхай называецца Масленкай. Ен мае яшчэ такія назвы як Пусты, Развітальны, Сырны, Крывы, Сырапусны. Чаму развітальны? Таму што прайшоў ужо мясаед, нельга ужо была выходзіць замуж дзяўчатам, бо пачынаецца з панядзелка 18 сакавіка пост.
   Таму стараліся на гэтым тыдні добра пагуляць, павесяліцца. Масленка нездарма завецца на Русі Шырокай, таму што яна цянецца цэлы тыдзень. На Беларусі пачыналі адзначаць гэта свята у чацвер; у пятніцу – бяседныя застоллі, нядзеля развітальная, прабачальная бяседа. І менавіта ў нядзелю пачыналі гукаць вясну. Сення вы сустрэнеце тэатралізацыю рытуалаў: як просяць прабачэння ў бацькі, вешанне калодкі, ушанаванне бабкі-павітухі.
   Карацей. Усё расказаць нельга будзем глядзець.
   Мы пастараемся за гэты малы адрэзак часу паказаць найбольш важныя моманты свята.Вы не саромейцеся, далучайцеся да нас, удзельнічайце ў гульнях.
   Добрага вам адпачынку.