top bel3

Рамёслы
Развіццё народнага ткацтва на Лідчыне

   Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з'яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У народным ткацтве знайшла сваё адлюстраванне векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства, мастацкі густ.
   На Беларусі ткацтва вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі (прасліцы, адбіткі тканін на керамічных пасудзінах, многія з якіх датуюцца 2-й пал. 1-га тысячагоддзя да н. э.). Чаўнакі і інш. дэталі гарызантальных ткацкіх станаў знойдзены пры раскопках у Гродне, Мінску, Полацку, Віцебску ў культурных слаях канца 11-13 ст. Узораў старажытных тканін да нашага часу захавалася мала. Некаторыя звесткі пра іх дэкор даюць творы выяўленчага мастацтва, напрыклад, іконы.

 
Рамёствы

   Здаўна беларусы ўпрыгожвалi сваё жытло разьбой па дрэву, рабiлi лiштвы, ганачкi. Бедны народ не мог купляць сабе дарагiя рэчы i таму ўсё неабходнае вырабляў сабе з дрэва, з лазы, з бяросты. Беларускiх разьбяроў па дрэву запрашаў рускi цар у XVII стагоддзi працаваць у Маскве i Падмаскоўi, упрыгожваць разьбой iканастасы сабораў i iнтэр'еры палацаў. Аб высокiм прафесiйным узроўнi сведчаць помнiкi XVII – XVIII стагоддзяў.
   Работы мастакоў па дрэву вельмi разанстайныя. Гэта i дэкаратыўнае панно, выкананыя ў рознай тэхнiцы разьбы, аб'ёмна-рэльефнай i навылётнай. Скульптурныя работы ахоплiваюць усе тэмы i жанры мастацтва: бытавы i гiстарычны жанр, партрэт, свет казачных вобразаў i акружаючую паўсядзённасць.

Скачать:
Скачать этот файл (Remesla.pdf)Рамёствы406 Kb
 
Архiтэктура гарадоў i забудоў

   Гарады сканцэнтроўвалi вялiкую колькасць насельнiцтва, якую трэба было абаранiць ад нападаў ворагаў цi дзiкага звера. Менавiта на буйных водных шляхах узнiклi найбольш знатныя гарады: полацк, Вiцебск, Гродна i iнш. Рэкi забяспечвалi насельнiцтва вадой i з'яўлялiся значнымi перашкодамi для непрыяцеля.
   Таму амаль усе гарады ўзнiклi на рэках, звычайна на ўзвышшы пры злучэннi дзвюх рэк. Гэтыя ўзвышшы былi месцамi фармiравання старажытнейшых частак гарадоў – дзядзiнцаў. Iх абносiлi штучнымi абарончымi ўмацаваннямi – равамi i высокiмi землянымi валамi з драўлянымi сценамi i вежамi. Зараз такiя перашкоды – нiкчэмныя, але ў былыя гады, калi не iснавала агнястрэльнай зброi, а толькi мячы i стрэлы, падобныя перашкоды здавалiся непрабiўнымi.

 




Joomla CMS