top bel3

Метадычная работа
Прызначэнне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, пазакласнай работы ў адраджэнні каштоўнасцей беларускай культуры і народных традыцый

   Народная культура — найважнейшая частка нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Яна адыграла выключную ролю ў самазахаванні беларусаў як этнасу, адлюстроўваючы яго гістарычныя вытокі і першародную сутнасць. Народ заўсёды выступаў сапраўдным творцам і носьбітам самабытных этнакультурных традыцый, якія ён беражліва захоўваў і развіваў, перадаючы як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам. Складваючыся з цягам часу ў зладжаную і гарманічную сістэму жыццёвых правіл, маральных норм, прыярытэтаў, звычаяў, абрадаў, духоўных светаўяўленняў, міфалагічных і мастацкіх вобразаў, працоўных навыкаў, народныя традыцыі служылі магутнай маральнаахоўнай сілай, інтэлектуальным рэсурсам, што вызначаў жыццяздольнасць народа і яго самабытнай культуры. Менавіта народная культура з уласцівымі ёй непасрэднасцю, чысцінёй, глыбокай маральнасцю, рэгіянальна-варыятыўнай разнастайнасцю ажыўляе розныя віды прафесійнага мастацтва, надае ім непаўторны нацыянальны каларыт.

 




Joomla CMS