“Сенчыкава разорка”

   Рака Нёман для жыхароў вёскі Збляны спакон вякоў значыла вельмі шмат. Яна была для іх і абаронцам, і памочнікам, і карміцелькай. Дык вось, у вёсцы жыў чалавек па мянушцы Сенчык, сапраўднае імя - Сямён. Кожную раніцу ён прыходзіў на адно і тое ж месца на беразе Нёмана і вудзіў яршоў. У вёсцы лічылася, што самая смачная юшка бывае толькі з яршоў. Хоць рыбка гэтая невялічкая і вельмі калючая, Сенчык лавіў яе з задавальненнем. Месца тут, закрытае гарою ды хмызнякамі, было ціхае, цячэнне ракі павольнае.

   Больш маладыя ды спрытныя рыбакі пасмейваліся і кпілі са старога. I нехта з вострых на язык вазьмі ды назаві гэтае месца Нёмана "Сенчыкавай разоркай". Няма ўжо даўно старога Сенчыка, а ягоная "разорка" так і засталася да сёння.


Кулеш, А. Сенчыкава разорка // Лідская газета. – 2006. - 31 студзеня.

 

 


Joomla CMS