Чортаў запальнік і божы тушыльнік

   А гэтая гісторыя адбылася ў вёсцы Калясішча Лідскага раёна ў сям'і бацькавай сястры... Была вялікая навальніца, блішчала маланка. І раптоўна ў хаце штосьці засвяціла. Праз аконную фортку ўляцеў вогненны клубок і пачаў знішчаць полымем фіранкі. А за гэтай шарападобнай з'явай следам рухаўся такі ж самы клубок які ўжо толькі тушыў з'явіўшаеся полымя. Усё адбылося так хутка, што і разгубіцца не паспелі.


Хітрун, А. Беларускі народны эпас Лідчыны: матывы і вобразы // Лідскі летапісец. – 2010. - № 3 (51).

 

 


Joomla CMS