Святая крыніца на Кацярынінскім тракце

katsyarynski2katsyarynski1   Вёска Лебяда Лідскага раёна вядома сваім Свята-Нікольскім храмам. На працягу амаль 100 гадоў ён з'яўляецца яе ўпрыгажэннем.

   Каля гэтай вёскі, на былым Кацярынінскім тракце, знаходзіцца святая крыніца, вада ў якой была асвечана 9 кастрычніка 2008 годзе ў горар апостала-евангеліста Яна Багаслова.

   Сама крыніца была знайдзена, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад, калі настаяцелем храма быў Леанід Жак. Дадзенай знаходцы папярэднічала наступная гісторыя.

   Адной жанчыне, якая жыла вельмі далёка ад гэтых мясцін, прысніўся сон, у якім яна ўбачыла жыватворную крыніцу каля храма. Жанчына накіравалася ў падарожжа, каб знайсці крыніцу. Яе надзея спраўдзілася. Крыніцу знайшлі і пачалі упарадкоўваць. Аднак з цягам часу поле, дзе яна знаходзялася зааралі, а падыходы да яе зараслі бур'янам.

   І толькі праз некаторы час, ўжо ў XXI ст., намаганнямі царквы і прыхаджан, а таксама саўгаса "Мажэйкава" крыніца была ўпарадкавана. Гэта святое месца прыхаджане аберагаюць як свяшчэнны дар. На сёняшні дзень падобны цуд адзіны на тэрыторыі Лідскага раёна.

   Вада ў крыніцы валодае гаючай сілай. Негледзячы на тое, что святыня знаходзіцца каля калгаснага поля і ў глебу пастаянна ўносяцца ўгнаенні, аналіз вады паказвае, я што яна абсалютна чыстая.


Запісалі ад Мікалая Ахотніцкага (1964 г.н.), настаяцеля Свята-Нікольскага храма в. Лебяда Лідскага раёна



 


Joomla CMS