Шведская гара

Shvedskaya gora   У пойме ракі Дзітва, сярод балот і зараснікаў, узвышаецца высокі авальнай формы груд, які мясцовыя жыхары называюць Шведскай гарой. Паданне распавядае, што некалі ў час Паўночнай вайны, тут загінуў нейкі высокага чыну вайсковец і на гэтым месцы быў пахаваны. Паплечнікі і падначаленыя загінуўшага, нанеслі шапкамі на магілу столькі пяску, што на тым месцы вырас высокі насып. Хоць і рамантычнае паданне, аднак не можа быць праўдай. На самой справе, так званая Шведская гара – не што іншае, як прыроднае ўтварэнне. Тым не менш, назва трывала захавалася да нашых дзён.


Запісалі ад Куляша Анатоля Фёдаравіча (1927 г.н.), лідскага краязнаўцы


 


Joomla CMS