Ксендзова возера

Ksenzovo ozeroozero 1   У тым месце, дзе сёння знаходзіцца лясное возера, раней стаяла хата ксендза. Гэты ксёндз служыў у двух касцёлах – у Сяльцы і Беліцы. Каб зручней было дабірацца на працу, прыкладна ў аднолькавай адлегласці ад гэтых вёсак сяляне і пабудавалі яму жыллё.

   У сваім жыцці вельмі шмат грашыў гэты ксёндз: курыў, водку піў, часта маладых дзяўчат да сябе ў госці запрашаў. Колькі разоў сам сабе абяцаў не кідацца ў блуд, аднак стрымацца не мог. І вось аднойчы вырашыў Бог пакараць яго. На тым месцы дзе стаяў дом ксендза ўтварыўся катлаван, які паступова стаў запаўняцца вадой. Калі ў нядзелю прыхаджане не дачакаліся святара ў касцёле, то вырашылі праведаць яго. Ці не захварэў часам? Аднак калі прыйшлі на месца, то замест хаты ксендза ўбачылі невялікае возера. З тых самых часоў і сталі называць гэта возера Ксендзовым.

   Гавораць, што ноччу калі на небе няма хмараў і ярка свеціць месяц на дне возера можна ўбачыць хатку святара. А некаторыя бачылі, што ў ёй гарыць агеньчык і нават прыадчынены дзверы.


Запісалі ад Перцавай Вікторыі Васільеўны (1975 г.н.), супрацоўніцы турыстычнай фірмы "Святавіт"


 


Joomla CMS