Возера недалёка ад вёскі Пескі

   У тыя часы, калі хрысціянства толькі пачынала распаўсюджвацца ў гэтых краях, на месцы возера стаяў не то шынок, не то тракцір. Менавіта сюды і зайшоў пагрэцца падарожны-манах. Ён сеў у вуглу, раскрыў Біблію і стаў чытаць. П'яныя наведвальнікі шынка сталі насміхацца з чужака, але манах, не звяртаючы ўвагі на насмешкі, павярнуўся да ўсіх тварам і стаў чытаць прадмову.

   Нам вядомы лёс многіх першых хрысціян: большасць з іх загінула за сваю веру. Не пазбег гэтага лёсу і наш манах. Наведвальнікі шынка накінуліся на яго і сталі біць. Ужо паўмёртвы манах толькі і змог сказаць: "Хай за маю смерць разамкнецца зямля і паглыне ўсіх язычнікаў". І толькі ён прагаварыў гэтыя словы, як раскрыліся зямныя недры, і шынок праваліўся ў бездань, а на яго месцы утварылася возера, на паверхні якога плаваў стол з раскрытай Бібліяй.


Будревич, В. Исторические тайны. Легенды о родном крае. // Оникс. – 1998. -№ 4.


 


Joomla CMS