Чаму на лідскім гербе леў?

Gerb1gerb2   У 1410 годзе лідская харугва начале з лідскім старастам, хутчэй за ўсё гэта Якуб з Селіцы,брала ўдзел у Грунвальдскай бітве і ўся там палегла. Існуе мясцовая лягенда, што менавіта за гэты вычын Лідскай харугвы пазней на герб горада быў дадзены леў - сімвал адвагі і сілы.

 

(Лідчына // Наша слова. – 2006. - 19 ліпеня.)



   - Пан вяльможны, за Грунвальда ззянне,
   Дзе, як леў, лідзянін кожны біўся да сканання,
   Леў павінен быць на гербе ў слаўным месце Лідзе,
   І ніколі горад гэты мужнасць не абыдзе.

 

Суднік, С. Панегірык на герб горада Ліды // Лідскі летапісец. – 2006. - № 4.


 


Joomla CMS