Сосны ля лідскага замка

kastle   На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, раслі дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві. Здарылася гэта быццам яшчэ ў часы, калі ў Літве панавала язычніцтва. Прыйшлі сюды дзевяць манахаў-францысканцаў прапаведаваць хрысціянскую рэлігію. Аднак ліцвіны, не жадаючы прымаць хрысціянства, забілі гэтых місіянераў, а іх трупы ўкінулі ў яму на схіле Лідскага замка. На гэтым месцы, не сеяныя і не саджаныя, выраслі дзве сасны, якіх ліцвіны, ужо стаўшы католікамі, нечапалі. Але вось аднойчы хтосьці адсёк галінку і з яе выступіла кроў. 3 той пары ніхто ўжо, не адважваўся ўзняць сякеру на гэтыя дрэвы...

   Аднак сёння тых соснаў няма.

 

zamak1

 

 Лідчына // Наша слова. – 2006. - 19 ліпеня; Легенды і паданні / [Склад. М.Я.Грынблат і А.І.Гурскі; рэд. Тома А.С.Фядосік]. – 2-е выд., дап. і дапрац. – Мн.: Бел. навука, 2005. С.355

 

 

 

 

 

 


Joomla CMS