Ліздзейка з-над лідзейкі

 

                                       Аднойчы на паляванні князь Гедзімін
                                       знайшоў у арліным гняздзе малога хлопчыка.
                                       Яго назвалі Ліздзейкам. (Lizdas па-балцку -
                                       гняздо). Пазней Ліздзейка стаў галоўным 
                                       вешчуном ВКЛ. Зусім верагодна, што назва 
                                       горада Ліда паходзіць ад гэтага слова Lizdas.

 

     Раз у пушчу, за даліну

     На краі Дайновы
     Почат князя Гедзіміна
     Выехаў на ловы.
     I на дубе, на высокім,
     Між крывых галінаў
     Нешта ім упала ў вока
     На гняздзе арліным.
     Князь паслаў туды пахолка,
     I ён з дуба тога
     Ўніз даставіў спрытна-лоўка
     Хлопчыка малога.
     - Бачыш ты, як ён высока
     Ўжо “ўзляцеў” з радзінаў,
     Будзе шлях яму далёкі
     Побач з Гедзімінам...
     А з таго, што на гняздзе тым
     Хлопца адшукалі,
     Імя годнае Ліздзейка
     Ўраз яму надалі.
     I мясціну тую Лідай
     Нараклі адразу,
     Праз гады тут стане Ліда
     З вышняй волі князя.
     А пасля пачнуць калейкай
     Баяць казкі людзі...
     ... Пра Ліздзейку з-над Лідзейкі
     Згадкі ў іх не будзе.

 

Суднік, С. Лідзейка з-над Лідзейкі. // Лідскі летапісец. - 2003.- №1(21).



 


Joomla CMS